Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах..
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява..
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві –
Нават ненавісць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма...
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма...
Ты пакліч мяне. Пазавi...
| Комментариев: 7
- Показаны негативные комментарии. Показать только
- позитивные,
- нейтральные,
- все.
- Сортировать по рейтингу.
- Комментариев нет...
Новых комментариев: 0
