Калі ласка, не змушай мяне ісці дамоў.
Па магчымасці сягоння не змушай.
Калі ласка, толькі не Ramones,
і наогул анічога не ўключай.
Калі хочаш, у калідоры запалі святло.
Не, не трэба, не запальвай - я прашу.
Калі ласка, не змушай мяне ісці ў жытло,
бо я сёння анічога не хачу.
Калі ласка, не змушай мяне ісці дамоў.
Калі ласка, толькі не рамонт.
***
Шырокая рыдлеўка i глыбокi субкультурны слой.
I мне ў iм капацца нi ахвоты, нi маральных сiл.
I жнiвеньскаму сонцу пiрамiду не прагрэць Маслоў.
Ну i няхай сабе, няхай i не прагрэтая зусiм.
Гляджу як дрэвы ў парку спiлавалi ледзь не да камля.
Магчыма цалкам, што iм нават болей так пасуе.
I невядома, з кiм цяпер сябе мне атаясамляць,
бо неабходна штось напяць, дык спандэкс цi касую?
Субкультурны слой
Субкультурны гной
- Показаны все комментарии. Показать только
- позитивные,
- нейтральные,
- негативные.
- Сортировать по дате.
- Комментариев нет...
Новых комментариев: 0
Айайай)))
