Добрага вечара, журбінка!

Заўсёды марыла пра інтэрнэт-дзённік, але ніяк рукі не даходзілі. Спрабавала нешта пісаць ў твітэры. Але што там? Тры радкі для думак і хваляванняў? Не.... Мне мала! Мне мала сонца, мала зорак, мала паветра... А што тады казаць пра тры радкі? Напэўна, трэба пачаць з невялікага аповяду пра сябе?! А і пачну.

10 кастрычніка 1994 года я ўпершыню ўбачыла свет (мне так расказваюць, бо сама я не зусім памятаю). Бацька падарыў мне цудоўнае марское імя, якое я заўсёды нашу з сабой. А яшчэ я нашу з сабою сваё неба! Меў рацыю Караткевіч, пэўна.З дзяцінства я маю зносіны з вялікай колькасцю людзей, але з дзяцінства адзінокая. Парадокс?! Проста я не веру ў сяброўства, шчырае і бескарыслівае. Не веру. Не ўмею давяраць, не ўмею захоўваць сакрэты, не ўмею дараваць. Жорстка, затое праўда. Я веру ў каханне! Узаемнае, вар'яцкае, каб да дрыжыкаў. Можа быць, яго ў мяне яшчэ не было, але я веру. Веру, што абавязкова сустрэну таго, з кім захочацца дзяліць радасці, горыч, час, інтарэсы, ложак...

Людзі гавораць пра мяне рознае. Для адных я маленькі далікатны сонечны праменьчык, для іншых - самотная котка. Хтосьці лічыць мяне прывабнай, хтосьці трываць не можа. 

А мне якая розніца?! Я ведаю, кім я ёсць, і мне да-стат-ко-ва!!! Эгаізм? 

Хутчэй пафігізм. Здаецца, не адно і тое ж? :)



nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0
    Новых комментариев: 0
  1. Комментариев нет...
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. Добрага вечара, журбінка!
  5. По рейтингу
По рейтингу