"Раскажы, дзе жыве чараўнік..." (с) А. Бадак

Я не памятаю, калі ўсміхалася апошні раз. Учора? Тыдзень таму? Ніколі? Той, хто бачыць мяне даволі часта, пачне спрачацца: "Ты ўсміхалася? Ды ты заўсёды з ўсмешкай на твары!" І ён будзе мець рацыю. Я заўсёды ўсміхаюся! Знаёмым, настаўнікам, былым... А ці бывае шчырай гэтая ўсмешка? Воооосьь... Вось, у чым пытанне. 
Яе я і не памятаю, сапраўдную і шчаслівую. Так і жыву.



Але адным не вельмі сонечным дзяньком я пазнаёмілася з незвычайным чалавекам. Анлайн, канешне. Першае, на што я звярнула ўвагу, - яго запісы на сцяне.
Самотныя, сумныя, але да болю знаёмыя. Часам здавалася, што гэты чалавек падглядаў за мною, калі я была зусім адна і не хавала свайго сапраўднага "я", і апісваў тое, што бачыў, на сваёй старонцы... Але не. Пісаў ён, нядзіўна, не пра мяне. Ён выліваў свае эмоцыі, хваляванні, цёплыя ўспаміны. Ён памятаў кожную дробязь, кожную хвілінку свайго мінулага. Калі б ён быў мастаком, ён бы змог намаляваць гук старога цягніка. Калі б ён быў музыкам, ён
бы сыграў цьмяны свет ліхтара...



З першых словаў нашай перапіскі я заўважыла, што зусім незнаёмы чалавек разумее і ведае, што мне трэба, лепш за тых, хто заўжды побач.
Лепш за мяне.



Напэўна, мы ніводнага разу не абмяркоўвалі сур'ёзную тэму, заўсёды марылі пра рамантыку і цуды прыроды, але менавіта праз мары я ўбачыла
ўсю чысціню яго светлай душы. Ён ніколі не гаварыў нічога незвычайнага і завоблачнага. Усё проста.



Ён навучыў мяне ўсміхацца. Нанава. Па-сапраўднаму. Без фальшу і хлусні!



Хіба не чараўнік?

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0
    Новых комментариев: 0
  1. Комментариев нет...
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. "Раскажы, дзе жыве чараўнік..." (с) А. Бадак
  5. Нейтральные комментарии
Нейтральные комментарии