Дзень Волі.

Сёння,  3 ліпеня, землякі святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь... Шмат можна спрачацца на тэму даты святкавання гэтага дня, бо вядома, што 3 ліпеня незалежным стаў толькі Менск. Беларускія гарады змагаліся за сваё існаванне ажно да 27 чысла гэтага ж месяца. Але што паглыбляцца ў гісторыю? Не думаю, што камусь цікава...

Штогод у гэты дзень я святкую асабісты дзень - Дзень Волі. Дзень, калі я забываюся на абавязкі, на сумнае жыццё, на смутак і непакой, на тое, што і каму я павінна, і проста радуюся жыццю. З аднакласніцай (харошай дзеўчынай) мы пайшлі на фантан... Я хутка-хутка зняла сланцы і залезла ў ваду, цёплую і чыстую... Мы брызгаліся, смяяліся (па-сапраўднаму) і паводзілі сябе, як дзеткі. Маленькія і несур'ёзныя. Яшчэ я купіла мыльныя пузыры. Села на лаўку і пускала ў паветра. У кожным крохкім шарыку адлюстроўвалася нешта сваё, па-незвычайнаму звычайнае. У адным - сонейка, у другім - салодкая вата, у трэцім - закаханыя. Не налюбавацца!!! І вось падбеглі маленькія дзеткі і пачалі лавіць мае пузыры. А мне не шкада! "Лавіце, трымайце, гэта ўсё вам!" Так прыемна дарыць шчасце. Хай сабе і такое. Як добра рабіць тое, што хочацца, а не тое, што трэба. 

Дзень Волі... Заўтра ён скончыцца і прыйдзе новая раніца. Нялюююбая! 

Хутчэй бы год прайшоў...

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0
    Новых комментариев: 0
  1. Комментариев нет...
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. Дзень Волі.
  5. Позитивные комментарии
Позитивные комментарии