не маё. мой пераклад..

Калі ён патэлефануе, маленькая стрэлка на цыферблаце ўжо пстрыкне за 12: 
- Дарагая, прабач… Тут такія справы… 
- Тэрміновая нарада? Коркі? Ізноў кола пракалоў? – са стомленай усмешкай спытае яна.
Ён зажмурыцца, зморшчыць нос, скрывіць вусны… 
- Не… Я проста ўжо дахаты ехаў… Калі… Супрацоўнік адзін патэлефанаваў – маўляў, нейкія паперы забыўся на працы, а ключы ад офіса ў мяне… І ён папытаў… 
- Жэнь… - яна пераб'е яго, зачыніць левай далонню вока, праглыне ком, што падступіў да горла, паўторыць, - Жэнь… Ты мяне кахаеш? 
Яго кіне ў халодны пот, ён адчуе як тысячы маленькіх мурашак здрадліва запаўняюць кожны міліметр яго эпідэрмісу. Ён выдыхне: 
- Кахаю… - вытрымае паўзу і дадасць, - Я хутка буду… 
Яна кіне тэлефон на ложак, зніме боты і куртку, падыдзе да акна і крыкне таксісту, што ўжо нецярпліва гудзіць, каб з'яжджаў… Пачне асцярожна збіраць разарваныя фатаграфіі, зноў распакоўваць валізку і паставіць на 3 хвіліны вячэру ў мікрахвалеўку. 
А калі ён прыйдзе і будзе есці яе рагу, яна схіліцца над ім, абніме і неўзаметку сатрэ з яго шыі палоску чырвонай памады: «Чорт… - падумае яна, - А мне такая нават не пойдзе…»

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 2
    Новых комментариев: 0
  1. 0
    убил бы за эту хуйню...
    Звычайны: забі)
    #
    Написал аноним
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. не маё. мой пераклад..
  5. Негативные комментарии
  6. По рейтингу
По рейтингу