Леанід Дранько-Майсюк і я

Сёння, калі так халодна і ліе дождж, вельмі захацелася зазірнуць у кінгарню. Адразу ў вочы кінулася маленечкая кніжыца "Анёлак і я" Дранько-Майсюка. Чытала ў метро, потым у аўтобусе. Дачытала. Што магу сказаць? Адзін з выдатнейшых твораў, якія я чытала ў апошні час. Увесь можна разабраць на цытаты і цытаваць, цытаваць, цытаваць... Вось, што асабліва закранула:


"...для жанчыны першы той, з кім яна шчаслівая, а не той, з кім упершыню апынулася ў адной пасцелі..."


"Рэдкая гэта  ўдача злавіць рукою матылька, - усё адно, што злавіць свой дух, або свой цень!"


"Ёсць жанчыны, шчасце якіх у тым, каб мужчыны бачылі іх толькі са спіны..."


"...у першы вечар знаёмства да жанчыны можна дакранацца толькі прысутнасцю"


"...раўнаваў да вялікіх паэтаў мінулага, якія (у чым быў шчыра ўпэўнены!) моцна яе кахалі".


"...лютая рэўнасць абудзіла ў аслабелых жылах заснулую моц, паспрыяла адолець немач, але ж яна і знішчыла каханне".


"Адзінота - гэта пятля накінутая на душу; адзінокая душа паступова чэзне, вось тады й пачынаецца старасць, якую гэтак жа трэба баяцца, як мы баімся галечы, цяжкой хваробы і турмы..."


"...у нас, дзякаваць Богу, ёсць дзяржава, але, на жаль, усё яшчэ няма грамадства..."


" -Што такое Беларусь? - спытаў я на адыходак.

  -Сустрэча новай зямлі з раскіданым гняздом! - пачуўся нечаканы, упэўнены адказ.

  - Гэта цікавая шахматная камбінацыя! - я не мог не ўсміхнуцца.

Юнак мне спадабаўся, і я расчулена падумаў, што ён не з ліку платных беларусаў, якім, па прыкладзе Купалавых пяці сенетараў, зусім "...не стыд і ў чорта ўзяць за грошы..."


 "Тут, на Беларусі,

  Толькі дурань смелы..."


"...пазбавіцца звыклага кахання - усё адно, што разбагацець..."


"...шчасце мужчыны - калі ён кахае жанчыну, якая яго разумее, а шчасце жанчыны - калі яна кахае мужчыну, якога разумее..."


"...пра існаванне вёсак і маленькіх гарадкоў вялікі свет звычайна даведваецца адно тады, калі ў гэтых вёсках нараджаюцца геніі ці здараюцца катастрофы..."


"...часам праз няўдалы сказ разбураецца імперыя пачуццяў..."


"Гэта добра, што табе купяць камп'ютар, але называй яго па-беларуску: асьветар, і далей усё чужое імянуй па-свойму!"


"...маўчанне - лепшы адказ на глупства, аднак жа калі трэба сказаць паразіту, што ён паразіт - кажы..."




nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 5
    Новых комментариев: 0
  1. Комментариев нет...
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. Леанід Дранько-Майсюк і я
  5. Позитивные комментарии
Позитивные комментарии