Уяўлялася мне: пераеду ў Менск, будзе насычанае разнастайнымі падзеямі жыццё,знаёмствы, сяброўства - бла-бла-бла.
А што ў выніку? У выніку ў мяне 4-6 пар на дні, я прыязджаю дамоў і саджуся выконваць заданні на заўтра... З групай сябрую, але толькі ва ўіверсітэце, так бы мовіць. Колькі разам вучымся, а ні разу яшчэ нікуды не выбраліся. І гэта не толькі з-за шматлікіх заданняў, але і з-за агульнага нежадання. Такога я, вядома, таксама не чакала...
Такім чынам, у Менску цэлымі днямі сяджу дома і дома сяджу цэлымі днямі дома. Вось такая сумная гульня слоў :(
А так хочацца развеяцца, так хочацца знайсці сараўднага сябра, якому можна адкрыцца і давяраць...

здавалася б, да адной моўнай сям'і адносімся.