Заўважыла, што пішу ў блогу толькі тады, калі мне вельмі дрэнна, таму ўся мая старонка нейкая плаксівая і слінявая. Ды і не дзіўна гэта. Калі шчасце ёсць, навошта гэтыя сацыяльныя сеткі? Спадзяюся, што калі-небудзь я ўсё ж пазбаўлюся ад іх. А зараз зноў...
...Некалькі вечароў запар я праводжу за кубкам гарбаты і сумнымі думкамі наконт таго, якая я бедненькая і самотная. Не люблю людзей, якія так робяць ды яшчэ пра гэта ўсім распавядаюць, і раблю гэтак сама. Ванітуе ад самой сябе.
Але.
Я не ведаю, чаму, але проста напісаць свае думкі ўнікуды, так бы мовіць, мне прасцей, чым распавесці пра іх каму-небудзь. А можа і не прасцей. Проста распавесці няма каму.
Я загадзя ведаю, што ніхто мне тут не дапаможа. Хтосьці паставіць "-", хтосьці з імперскімі замашкамі зноў напіша: "ты шо пішаш? іді сала еш", зусім не ведаючы розніцы паміж роднымі сёстрамі - беларускай і ўкраінскай, хтосьці проста прагарне запіс. І гэта нармальна, напэўна, у свеце нашым. Усё нармальнае.
Акрамя мяне.
