Як называюцца слёзы

Попел і чорныя цені майна.
Вые у комінах скруха.
Як называюцца слёзы? —
Вайна.
Смерць.
Галадоўка.
Разруха.
Спее сусветнага жаху града.
Хто пазбірае каменне?
Як называюдца слёзы? —
Бяда.
Здрада.
Разрыў.
Адчужэнне.
Мілы, мы зналі кахання палын,
Трушчыць як сэрцы — самота.
Як называюцца слёзы? —
Святлынь.
Радасць.
Здзіўленне.
Пяшчота.
Крэўнасць зарук, нібы іскры з кастра.
Свеце бянтэжны мой, дзе я?
Як называюцца слёзы? —
Сястра.
Маці.
Планета.
Надзея.
nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0
    Новых комментариев: 0
  1. Комментариев нет...
  1. nektome.blog
  2. Annie
  3. Блог
  4. Як называюцца слёзы
  5. Позитивные комментарии
  6. По рейтингу
По рейтингу