Некалькі месяцаў таму пазнаёмілася ў нэце са студэнтам-гісторыкам. Слова да слова, шмат агульнага, аднолькавыя інтарэсы, пасткросінг, мова... Праз некаторы час ён ужо параўноўваў мяне з сонейкам і ўяўляў, я будзе купляць мне марозіва. Усё цудоўна, акрамя аднаго "але". Ён ніколі не пісаў першым. Спачатку я не звяртала на гэта ўвагі, потым пачала сябе няёмка адчуваць. "Я не хачу навязвацца! Пішы калі-нікалі - мне будзе прыемна", - са спадзевам на змены сказала я. "А я пішу :)" - атрымала ў адказ і вырашыла, што не буду яму пісаць, калі трэба, то напіша, калі не - нялёс!
І не пісаў... Колькі разоў я наводзіла мышку на "Новае паведамленне", колькі хацела напомніць пра сябе, але забараняла. Было сапраўды цяжка, бо гэты чалавек паспеў стаць часткай майго дня, маіх думак... Але я вытрымала. Канешне, калі выпадкова натыкалася на яго старонку з любай усмешкай на аве, сэрца пачынала шалёна калаціцца, але ўсё скончылася. Напэўна. Так прайшло два, а можа, тры месяцы.І вось зараз ён напісаў. Быццам бы і нічога не здарылася, быццам бы яшчэ ўчора жадаў мне добрай ночы... "Прывітанне! Як жыццё-быццё?" А я не ведаю. А як яно? Дзе ты быў? Чаму ты напісаў зараз? Колькі ў мяне было пытанняў да яго, а я адказала толькі: "Успомніў пра маё існаванне..." "А я і не забываў"... І не ведала я, што рабіць, што адказваць і як быць... Далей пайшла размова пра тое самае "жыццё-быццё". Размова не з тым, каго я ведала дагэтуль, а з халодным, странным, не маім... Я не пішу яму. Хаця хочацца. Хочацца крычаць словамі майго Барадуліна: "МНЕ ЦЯБЕ НЕ СТАЕ ТАЕ!!!" Мне цябе не стае тае..."Мне цябе не стае тае..." (с) Р. Барадулін, "Паэма"
| Комментариев: 0
- Показаны негативные комментарии. Показать только
- позитивные,
- нейтральные,
- все.
- Сортировать по рейтингу.
- Комментариев нет...
Новых комментариев: 0
