Уххх!! Не магу ніяк дачакацца...16-га ўжо дакумэнты ў ВНУ падаваць...А потым яшчэ вусны іспыт па літаратуры. Хутчэй бы гэта скончылася, і ведаць ужо, паступіла ці не!
А так хочацца...Хочацца пазнаць, што такое студэнцкае жыццё, ці праўда, што яны заўсёды галодныя і мала спяць, ці праўда што сэсія - гэта жорсць...:)
Я жыву думкамі пра новыя знаёмствы і магчымасці...
І калі ў мяне ўсё ж атрымаецца, я смела змагу працытаваць любімага Барадуліна: "Ганарыся, мама: твой сын - студэнт БДУ!" =)
Хутка ўсё будзе вядома...
Калі хто-небудзь гэта чытае, пажадайце мне, калі ласка, поспехаў... Вам гэта вернецца. Абавязкова!
