Глобус

Ружовы — колер
кахання. Чаму ж тады
кроў чырвоная?
Чаму тады сперма бе-
лая? Люблю ружовы…

***

"Заўтра пазваню…"
"Заўтра мы сусрэнемся…"
"Заўтра забягу…"
Заўтра, заўтра, заўтра… І
я пачаў любіць "заўтра"…

***

Сорам знікае,
і вяртаецца сорам, —
разглядаю драпіны,

што ты панарабіла

на маім целе.

***

Ты стамілася 

быць каханай? 

Стамілася быць разумнай?
Стамілася любіць? 

Бывай-бывай, радасць мая…

***

Размаўляю з табою,

а ты з кімсці эсэмэсішся,
нібыта шлеш мэсіджы
да маёй рэўнасці.

***

Ты сыходзіла
і, зачыняючы за 
сабой дзверы, 

прыціснула маё, 

кінутае наўздагон “люблю”. 

***

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0
    Новых комментариев: 0
  1. Комментариев нет...
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. Глобус
  5. Негативные комментарии
  6. По рейтингу
По рейтингу