неяк так.

...А ён сыйшоў. Сыйшоў таму, што “ты харошая, але некаханая” або проста
хочацца пагуляць, - гэта не істотна. Важна тое, што ён пакінуў пасля сябе (ці
правільней будзе, не пакінуў). Забраў усё: і свае дурацкія бардовыя тапкі, і
агульныя здымкі з Новага года, Дзядоў і Народзінаў тваёй стрыечнай сястры.
Забраў шчасце.  І ты сядзіш, нерухомая, і
не ведаеш, колькі прайшло часу з яго бязлітаснага “бывай”: можа, дзве хвіліны,
а можа, ўжо тры дні. Ды якая цяпер розніца? Якое мае значэнне час, калі больш
ніколі не будзе яго зубной шчоткі ў ванне, калі ты не прачнешся раніцай і не
пацалуеш яго сонны, з лёгкім шчаціннем твар, калі не паправіш гальштук перад
адыходам на працу?



Але ты не плачаш. Не таму што пляваць, а таму што ўжо няма сілы. Няма сілы
выціраць слёзы, бароцца, чакаць цуда, верыць, жыць... Гэта страшна. Страшна, як
ты глядзіш удалечыню і нічога не бачыш, як ты доўга маўчыш і раптоўна кідаеш
тэлефон у сцяну. Бо нашто ён патрэбны, калі 
ад каханага “сонейка” ўжо не прыйдзе пажаданне добрай ночы ці смачна
есці? Ты адчуваеш, што знікаеш. Гэта ён забраў частку тваёй існасці, раздзёр на
кавалкі і затаптаў.



Пройдзе год, два, тры. Побач з табой будзе іншы мужчына, які будзе аддаваць
табе ўсё. Кожную раніцу ён будзе здзіўляць цябе новай незвычайнай стравай,
горача цалаваць у лоб на развітанне і дарыць рамонкі. Хутчэй за ўсё ён будзе не
каханы табою, але яго пачуццяў абавязкова хопіць на дваіх. Ты будзеш шчаслівай
па-сапраўднаму. Табе захочацца імкнуцца да лепшага і быць лепшай. А ты і без
таго лепшая для яго. Вы будзеце сядзець пад цёплай коўдрай і будаваць планы на
будучае. Ён скажа, што хоча дзвюх дачок, а ты будзеш біць яго падушкай, таму
што марыш пра сына. У адказ ён паказыча цябе і пацалуе калені. Упершыню ты
скажаш яму “кахаю”. А ведаеш, што будзе з ім пасля гэтага? Ён проста звар’яцее
ад шчасця! Ён пакладзе тваю галаву сабе на калені і да цёмнай ночы будзе
перабіраць мяккія валасы, а раніцай зноў пойдзе на працу і папытае, што купіць
да вячэры. 



А праз чатыры гадзіны зазвініць тэлефон, на экране якога адлюструецца даўно
сцёрты з сімкі, але ніяк не выдалены з тваёй памяці яго, таго самага, нумар. Ты
ўяўляеш, як закалоціцца тваё сэрца, як хутка падыйдзе да горла камяк жаху,
болю, страху і..спадзеву? Ты зглынеш яго і адкажаш.



- Прывітанне, сустрэнемся? Я сумаваў!



Ну канешне, сустрэнемся! Ты, шчаслівая, здаецца, цяпер, і не можаш яму
адмовіць. З шафы вымеш тую самую сукенку, у якой была ў дзень вашага знаёмства,
і тыя панчохі, якія ён так любіў. Апранаешся і ўяўляеш, як ён хутка іх здыме...
Зноў ставіш на званок “вашую з ім” песню у спадзеве, што ён усё яшчэ памятае.
І бяжыш...



- Дзякуй за цудоўную ноч, - скажа ён і пачне апранацца, - Ты не змянілася, а
я па-ранейшаму не магу цябе пакахаць. Прабач.



І ты пойдзеш дамоў. Пешшу. Каб як на мага болей зацягнуць момант сустрэчы з
тым, хто хутчэй за ўсё непакоіцца і чакае са смачнай вячэрай. Ён жа абяцаў. 



- Сонейка, што здарылася? Ты што такую лёгкую сукенку адпранула ў такі
холад? Дурненькая мая! Пойдзем есці. “Таму што гэтая суконка была сімвалам
майго шчасця”, - пранясецца ў тваёй галаве.



- Пойдзем, любы, пойдзем.



 

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 3
    Новых комментариев: 0
  1. 0
    многие не ценят , то что имеют
    Звычайны: а дарма(
    #
    Написал аноним
  2. 0
    .. Гэта пераклад.. ці нешта навеянае рэчаіснасцю? // Яўген
    Звычайны: гэта маё. крыху упрыгожаныя назіранні
    #
    Написал аноним
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. неяк так.
  5. Нейтральные комментарии
Нейтральные комментарии