Што гэта - быць сляпым? Як гэта - не бачыць, як сонечны прамень прабіваецца праз акно, як рассыпаюцца па начным небе зоркі? Як гараць вочкі ў дзяцей і закаханых... першы снег...Не бачыць чужых малюнкаў на запацелым шкле, не бачыць маму. Не бачыць сны... Ці бачыць? Што сніцца людзям, якія не ведаюць, як выглядае свет? Спадзяюся, ім сніцца шчасце...
Як гэта - не бачыць жабракоў у дзіравых кашулях і не ведаць, як выглядае затаптаная ружа? Не бачыць вечна незадаволеных бабак у аўтобусе і злых поглядаў цётак, што не паспелі заняць крэсла ў трамваі. Не бачыць, як стрымлівае слёзы тата. Як малое кацяня або шчаня дрыжыць у куточку і баіцца шавяльнуцца, бо ведае здзекі. Як ледзь стаіць на нагах у чарзе бабця з трыма тысячамі за паловай батона... Як засыхае любімая кветка... Як падлеткі б'юць аднакласніка. Пахаванні...
Быць сляпым - шчасце?!
Вядома, не. Але я б таксама не хацела бачыць многае.
