без назвы
"Смерць забірае лепшых" -
А Смерць нікога не забірае,
А Смерць нікога не забірае,
Усіх забірае Жыццё.
Зжырае, перамолвае косткі, потым вылеплівае сабе лялечак з таго, што засталося, выдае праштампаваныя душы.
Паміраюць тыя, што дурнейшыя ці мудрэйшыя, што ляпіліся з экскрэментаў.
І паміраюць тыя, што выпадкова не трапілі ў пашчу,
схаваліся, затаіліся,
захаваўшы права сысці ў любы момант,
захаваўшы права не аддавацца нікому:
ні Жыццю, ні Смерці
і належыць толькі сабе.
| Комментариев: 5 | Перейти в пост>
