люблю вялікія гарады.

Калі ў мяне пыталі, што я ненавіджу, я заўсёды дзівілася: ну як можна ненавідзець што-небудзь ці каго-небудзь? Здавалася, усе маюць права на памылкі, у кожнага свой лёс, свой выбар. Кожнаму сваё.

А сёння я зразумела, што і ва мне прачынаецца нянавісць... Страшна, нязвыкла. 

Я ненавіджу свой пасёлак з яго 7 тысячамі жыхароў. Тут усе ведаюць адзін аднаго, і кожнаму, КОЖНАМУ трэба абмеркаваць, асудзіць дзеянні і ўчынкі сябра, суседа і нават незнаёмага.

Да мяне брат прыехаў, стрыечны. Даўно не бачыліся. Павяла яго, значыць, мястэчка нашае цудоўнае паказваць. Ён за руку мяне ўхапіў, бяжым па дарозе. Як у дзяцінстве. Хораша было!!!

А на наступны дзень мяне пытаюць: "А гэта праўда, што ты цяжарная?!" Ведаеце, я ледзь не памерла ад нечаканасці... А апынулася ўсё так: калі мы з братам бяжалі па-дзіцячы, нас убачыла адна бабця, суседка маей аднакласніцы (о як!). Яна вырашыла, што я іду са сваім каханым і палічыла неабходным падзяліцца такой сур'ёзнай навіной са сваёй дачкой. Тая, у сваю чаргу, пачала думаць: а ці спалі мы з ім ужо? Адной у такім няпростым пытанні не разбярэшся, таму яна вырашыла ўсё абмеркаваць са сваёй сяброўкай, мамай майго калегі па адной працы. Вырашылі яны, што спала я з гэтым хлопцам. А калі спала, то, можа, і цяжарная ўжо? Ааа!! Яна ж бачыла, як у мяне галава кружылася аднойчы! Усё зразумела. Дакладна цяжарная!

Вось так я даведалася, што буду мамай. Праўда, з полам дзіцяці маё аднасяльчане яшчэ не вызначыліся...Пачакаю крыху, потым вам раскажу)

І гэта толькі адзін выпадак. Іх на самай справе шмааат. Недарэчных, жорсткіх - усякіх.

Хутчэй бы збегчы ад гэтых вар'ятаў. Хутчэй бы.

ненавіджу.

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 9
    Новых комментариев: 0
  1. 0
    Не, сапраўды, мне спасылку кінуць не цяжка! Але ніякіх запісаў я не раблю.. Толькі калі ў Вас ёсць жаданне паразважаць над нейкай тэмай.. ) // Яўген
    Звычайны: Можа, і ёсць...))
    #
    Написал аноним
  2. 0
    Навошта Вам спасылка на маю старонку? :) На сам рэч, я толькі каментырую запісы, свой блог весці ў мяне не атрымліваецца! ) // Яўген
    Звычайны: Мне падабаюцца Вашыя каментары, і, думаю, у Вас павінен быць даволі цікавы блог...
    #
    Написал аноним
  3. 0
    Виктория Гевиксман! гэты сайт быў створаны не толькі дзеля жыхароў Расеі!.. Ды і зразумець беларускую і ўкраінскую мовы зусім не цяжка, трэба толькі чытаць тэкст!
    А нянавісць - вельмі дрэннае адчуццё, усе ж такі гэта родная мясціна, а жыхары - звычайныя людзі, якім няма чаго рабіць, можна толькі спачуваць! :) // Яўген
    Звычайны: А можна спасылку на Ваш блог?)
    #
    Написал аноним
  4. +1
    безрогий: кстати, обычный человек, мне нравятся ваши записи. + к вашей карме )
    Звычайны: Дзякую!
    #
    Написал аноним
  5. +1
    безрогий: прикрийтеся взагалі, москалі кляті. по-перше, це не українська, а білоруська мова. по-друге, кожен мае право писаті своею рідною мовою, і по-третє - хто до біса ви такі, щоб наїжджати на порядних панянок? а от ніхто ви, такі ж, як, звичайно, я, але я, принаймні, відношуся з належною повагою до носіїв будь-якої мови. чого і вам бажаю, любі мої.
    Звычайны: Дзякуй за падтрымку.
    #
    Написал аноним
  6. -3
    Ваще украинский язык пиздец какой ущербный. /Виктория Гевиксман
    Звычайны: Канееешне, лепш на "русском матерном". ЁН жа ў вас такі багаты!
    #
    Написал аноним
  7. -3
    Салоеды в конец ахуели блять!
    Наш святой русскоязычный сайт заполняют своим позорным хохляцким языком который никому блять не понятен!
    Звычайны: Вось яна, вось яна - маскальская сутнасць: ніякай павагі, няўменне адрозніваць мовы "братоў-народаў", ну і канешне, адчуванне сябе галоўнымі на ўсім свеце. Сорамна, браткі!
    #
    Написал аноним
  8. 0
    А ниже перевод, пожалуйста.
    #
    Написал аноним
  9. 0
    А какой посёлок?
    Звычайны: лепш не ведаць))
    #
    Написал аноним
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. люблю вялікія гарады.
люблю вялікія гарады.