Некалькі месяцаў таму пазнаёмілася ў нэце са студэнтам-гісторыкам. Слова да слова, шмат агульнага, аднолькавыя інтарэсы, пасткросінг, мова... Праз некаторы час ён ужо параўноўваў мяне з сонейкам і ўяўляў, я будзе купляць мне марозіва. Усё цудоўна, акрамя аднаго "але". Ён ніколі не пісаў першым. Спачатку я не звяртала на гэта ўвагі, потым пачала сябе няёмка адчуваць. "Я не хачу навязвацца! Пішы калі-нікалі - мне будзе прыемна", - са спадзевам на змены сказала я. "А я пішу :)" - атрымала ў адказ і вырашыла, што не буду яму пісаць, калі трэба, то напіша, калі не - нялёс!
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Заўсёды марыла пра інтэрнэт-дзённік, але ніяк рукі не даходзілі. Спрабавала нешта пісаць ў твітэры. Але што там? Тры радкі для думак і хваляванняў? Не.... Мне мала! Мне мала сонца, мала зорак, мала паветра... А што тады казаць пра тры радкі? Напэўна, трэба пачаць з невялікага аповяду пра сябе?! А і пачну.
10 кастрычніка 1994 года я ўпершыню ўбачыла свет (мне так расказваюць, бо сама я не зусім памятаю). Бацька падарыў мне цудоўнае марское імя, якое я заўсёды нашу з сабой. А яшчэ я нашу з сабою сваё неба! Меў рацыю Караткевіч, пэўна.З дзяцінства я маю зносіны з вялікай колькасцю людзей, але з дзяцінства адзінокая. Парадокс?! Проста я не веру ў сяброўства, шчырае і бескарыслівае. Не веру. Не ўмею давяраць, не ўмею захоўваць сакрэты, не ўмею дараваць. Жорстка, затое праўда. Я веру ў каханне! Узаемнае, вар'яцкае, каб да дрыжыкаў. Можа быць, яго ў мяне яшчэ не было, але я веру. Веру, што абавязкова сустрэну таго, з кім захочацца дзяліць радасці, горыч, час, інтарэсы, ложак...
