Сёння, калі так халодна і ліе дождж, вельмі захацелася зазірнуць у кінгарню. Адразу ў вочы кінулася маленечкая кніжыца "Анёлак і я" Дранько-Майсюка. Чытала ў метро, потым у аўтобусе. Дачытала. Што магу сказаць? Адзін з выдатнейшых твораў, якія я чытала ў апошні час. Увесь можна разабраць на цытаты і цытаваць, цытаваць, цытаваць... Вось, што асабліва закранула:
як дрэнна сёння мне, так не было даўно. тая, што заўсёды карысталася залішняй увагай хлопцаў (то бок я), сёння даведалася, што на самай справе я страшэнны ўрод :(
пайду нацягну пакет на галаву(
Ну вось і ўсё! Учора, 10.10.2012 г. звычайнаму чалавеку споўнілася 18. Ці змянілася нешта? Наўра ці! Ці стала я больш сур'ёзнай і "дзелавой"? Таксама не заўважана. А што змянілася? Так, скажаце, можна спаць без трусялёў ды піва купляць! Але ці трэба яно?
Не ведаю, што падараць мне родныя (а іх я ўбачу толькі заўтра), а я сабе падарунак зрабіла. Якраз той, пра які марыла. Я пайшла да татуіроўшчыка :) І цяпер няма сумненняў, што пра сваё 18-годдзе я буду памятаць да канца жыцця!
Учора была на IV міжнародным фальклорным фэсце “Камяніца". Зразумела, што фолк-рок - гэта круцяк. Атмасфера, якая там панавала, найцудоўнейшая. Такой колькасці беларускамоўных людзей я не бачыла ніколі. Рай :) Жахліва, але праўда тое, што дзіўна ў Беларусі чуць беларускую мову... Але ўчора я зразумела, што яе носьбітаў шмат і яна жыве!
Вось і ўсё, пачаліся суворыя студэнцкія дзянькі...Раніцай, не паспяваючы паесці, бягу на аўтобус і еду да метро. Там пытаюся праціснуцца хоць бы куды-небудзь, адчуваю, як мяне прыплюшчылі з усіх бакоў і топчацца па нагах. На парах хочацца есці і спаць. Па кожным прадмеце ўжо назадавалі столькі чытать, сколькі я - чалавек, які любіць гэта рабіць, не чытала за ўсё жыццё. Разумею, што вось гэтак вось дуракаваляннем не пазаймаюся. Але гэта, напэўна, + :)
А ўвогуле я не шкадую! Прыемныя аднагрупнікі (большасць), цікавыя выкладчыкі. Пра кожнага ўжо склалася нейкае меркаванне. І яно, кажу шчыра, неблагое %)
Адно мне не падабаецца - я не жыву ў інтэрнаце..Там бы маё жыццё было б больш разнастайным і больш...студэнцкім :)
На выходных паеду дамоў.. Добра, канешне, але моцна не рвуся..Дзіўна? А няма чаму дзівіцца. Там няма таго, што ёсць тут. І ёсць тое, чаго тут няма. Няма вучобы, клёвых аднагрупнікаў, вольнага жыцця. Затое ёсць чуткі і хлусня. Адзінае, што цягне дамоў, - блізкія . Усё.
А зараз пайду чытаць міфы :(
Напрацягу ўжо некалькі гадоў мяне пераследуюць думкі аб тату на васямнаццацігоддзе... І вось хутка гэты дзень настане... Як сказаць пра планы бацькам? А ці варта?
І вось толькі не трэба мне распавядаць пра тое, што я буду бабулькай з абвіслай скурай. Па-першае, калі я буду ў сталым узросце, я не буду насіць такое аддзенне, як нашу зараз... Па-другое, я думаю, што на той час у мяне будуць справы пасур'ёзней, чым абвіслае тату...
Ніхто не падтрымлівае мяне з гэтай ідэяй. Не думаю, што падтрымаюць тут...Але ж...
