Сёння, калі так халодна і ліе дождж, вельмі захацелася зазірнуць у кінгарню. Адразу ў вочы кінулася маленечкая кніжыца "Анёлак і я" Дранько-Майсюка. Чытала ў метро, потым у аўтобусе. Дачытала. Што магу сказаць? Адзін з выдатнейшых твораў, якія я чытала ў апошні час. Увесь можна разабраць на цытаты і цытаваць, цытаваць, цытаваць... Вось, што асабліва закранула:

Читать далее >
nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 5 | Перейти в пост>

як дрэнна сёння мне, так не было даўно. тая, што заўсёды карысталася залішняй увагай хлопцаў (то бок я), сёння даведалася, што на самай справе я страшэнны ўрод :(


пайду нацягну пакет на галаву(


nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 2 | Перейти в пост>

Ну вось і ўсё! Учора, 10.10.2012 г. звычайнаму чалавеку споўнілася 18. Ці змянілася нешта? Наўра ці! Ці стала я больш сур'ёзнай і "дзелавой"? Таксама не заўважана. А што змянілася? Так, скажаце, можна спаць без трусялёў ды піва купляць! Але ці трэба яно?

 

Не ведаю, што падараць мне родныя (а іх я ўбачу толькі заўтра), а я сабе падарунак зрабіла. Якраз той, пра які марыла.  Я пайшла да татуіроўшчыка :) І цяпер няма сумненняў, што пра сваё 18-годдзе я буду памятаць да канца жыцця!

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 2 | Перейти в пост>
Учора ноччу не спалася. Глядзела ў акно. Там машыны: адна, другая, трэцяя... Я сачыла за імі, а яны нават не падазравалі аб маім існаванні.
nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0 | Перейти в пост>
цікава, што думае сонца, калі ты называеш мяне яго імём?
nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0 | Перейти в пост>

Учора была на IV міжнародным фальклорным фэсце “Камяніца". Зразумела, што фолк-рок - гэта круцяк. Атмасфера, якая там панавала, найцудоўнейшая. Такой колькасці беларускамоўных людзей я не бачыла ніколі. Рай :) Жахліва, але праўда тое, што дзіўна ў Беларусі чуць беларускую мову... Але ўчора я зразумела, што яе носьбітаў шмат і яна жыве!


nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 6 | Перейти в пост>

...А ён сыйшоў.

Читать далее >
nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 3 | Перейти в пост>

Вось і ўсё, пачаліся суворыя студэнцкія дзянькі...Раніцай, не паспяваючы паесці, бягу на аўтобус і еду да метро. Там пытаюся праціснуцца хоць бы куды-небудзь, адчуваю, як мяне прыплюшчылі з усіх бакоў і топчацца па нагах. На парах хочацца есці і спаць. Па кожным прадмеце ўжо назадавалі столькі чытать, сколькі я - чалавек, які любіць гэта рабіць, не чытала за ўсё жыццё. Разумею, што вось гэтак вось дуракаваляннем не пазаймаюся. Але гэта, напэўна, + :)

А ўвогуле я не шкадую! Прыемныя аднагрупнікі (большасць), цікавыя выкладчыкі. Пра кожнага ўжо склалася нейкае меркаванне. І яно, кажу шчыра, неблагое %)

Адно мне не падабаецца - я не жыву ў інтэрнаце..Там бы маё жыццё было б больш разнастайным і больш...студэнцкім :)

На выходных паеду дамоў.. Добра, канешне, але моцна не рвуся..Дзіўна? А няма чаму дзівіцца. Там няма таго,  што ёсць тут. І ёсць тое, чаго тут няма. Няма вучобы, клёвых аднагрупнікаў, вольнага жыцця. Затое ёсць чуткі і хлусня. Адзінае, што цягне дамоў, - блізкія . Усё.

А зараз пайду чытаць міфы :(

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 0 | Перейти в пост>

два канцэрты ў адзін дзень :) Вольскі і "Без Білета" - гэта круцяк!)

nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 2 | Перейти в пост>

Напрацягу ўжо некалькі гадоў мяне пераследуюць думкі аб тату на васямнаццацігоддзе... І вось хутка гэты дзень настане... Як сказаць пра планы бацькам? А ці варта? 

І вось толькі не трэба мне распавядаць пра тое, што я буду бабулькай з абвіслай скурай. Па-першае, калі я буду ў сталым узросце, я не буду насіць такое аддзенне, як нашу зараз... Па-другое, я думаю, што на той час у мяне будуць справы пасур'ёзней, чым абвіслае тату...

Ніхто не падтрымлівае мяне з гэтай ідэяй. Не думаю, што падтрымаюць тут...Але ж...



nektome.blog https://nektome.blog/ +7 (927) 2893774
| Комментариев: 2 | Перейти в пост>
  1. nektome.blog
  2. Звычайны чалавек
  3. Блог
  4. стр.2
стр.2