Закінула я зусім свой дзённік. Ды й нядзіўна: вучоба, сэсія... Дзякуй Богу, усё засталося там, у мінулым. Дзялюся, што сэсію закрыла даволі паспяхова (сярэдні бал - 9,0), таму чакаю павышанай стыпендыі. А ў Вас што добрага?))
Ён кахае цябе, ты дазваляеш. А цяпер кахаеш ты і адчуваеш, што яго пачуцці пачынаюць астываць. Не, ён, падаецца, кахае. Але больш няма цёплых фраз, няма раматыкі, якой так жадае сэрца. І яно баліць, безупынна. І ты не ведаеш, як быць. А як быць?!
з'ездзіла дадому. 2 дні цёплай пасцелькі, смачнай ежы, прыемных размоў. вось што такое шчасце!
а зараз зноў вучоба. зноў уставаць а шостай і збірацца ва ўнівер, ведаючы загаддзя, што нічога добрага там не чакае. вось такія яны суворыя, заліковыя тыдні.
хачу дамоў! у свой ложачак! да сваіх коцікаў! я задзяўбалася!
Што гэта - быць сляпым? Як гэта - не бачыць, як сонечны прамень прабіваецца праз акно, як рассыпаюцца па начным небе зоркі? Як гараць вочкі ў дзяцей і закаханых... першы снег...Не бачыць чужых малюнкаў на запацелым шкле, не бачыць маму. Не бачыць сны... Ці бачыць? Што сніцца людзям, якія не ведаюць, як выглядае свет? Спадзяюся, ім сніцца шчасце...
Як гэта - не бачыць жабракоў у дзіравых кашулях і не ведаць, як выглядае затаптаная ружа? Не бачыць вечна незадаволеных бабак у аўтобусе і злых поглядаў цётак, што не паспелі заняць крэсла ў трамваі. Не бачыць, як стрымлівае слёзы тата. Як малое кацяня або шчаня дрыжыць у куточку і баіцца шавяльнуцца, бо ведае здзекі. Як ледзь стаіць на нагах у чарзе бабця з трыма тысячамі за паловай батона... Як засыхае любімая кветка... Як падлеткі б'юць аднакласніка. Пахаванні...
Быць сляпым - шчасце?!
Вядома, не. Але я б таксама не хацела бачыць многае.
Заўважыла, што пішу ў блогу толькі тады, калі мне вельмі дрэнна, таму ўся мая старонка нейкая плаксівая і слінявая. Ды і не дзіўна гэта. Калі шчасце ёсць, навошта гэтыя сацыяльныя сеткі? Спадзяюся, што калі-небудзь я ўсё ж пазбаўлюся ад іх. А зараз зноў...
Уяўлялася мне: пераеду ў Менск, будзе насычанае разнастайнымі падзеямі жыццё,знаёмствы, сяброўства - бла-бла-бла.
