Так-так-так :) Я студэнт. Вось толькі інтэрнат не даюць. Казлы :(
А ўвогуле ад вучобы чакаюўсяго толькі лепшага: бясконцых мерапрыемстваў, гулянак, цікавых выкладчыкаў і аднагрупнікаў. Галоўнае - не мядзець на месцы!
І дай Божа, каб усё было гэтак. Не хочацца расчароўвацца ў сваёй мары...
Учора ён з сябрамі п'янстваваў, дадому прыходзіць і кажа:
- Ты ідэальная дзяўчына. Я вось зараз сяброў слухаў і зразумеў: ты - лепшая. Ты мяне ніколі не раўнуеш, да сяброў адпускаеш, потым не пытаеш, ці былі там бабы, не выносіш мозг, не просіш падарункаў, не лаешся, калі я спазняюся або працую дапазна, не крыўдуеш, калі я забываю пра гадавіны і дні нараджэння і ўсё такое. Ты самая цудоўная на свеце!
Ну што, іспыт па беларускай літаратуры здадзены на 90 балаў з 100 (самы высокі бал сярод абітуры). Я шчаслівы чалавек! Засталося дачакацца 31-га, каб убачыць афіцыйны дакумент з маім імем( калі яно там будзе, хе-хе)..
Нечаканасцю было тое, што сярод будучых выкладчыкаў роднай мовы і літаратуры ажно 4 хлопчыкі. Сімпатычныя, дарэчы :)
Калі ў мяне пыталі, што я ненавіджу, я заўсёды дзівілася: ну як можна ненавідзець што-небудзь ці каго-небудзь? Здавалася, усе маюць права на памылкі, у кожнага свой лёс, свой выбар. Кожнаму сваё.
Усім хочацца пазбавіцца ад тлушча, павысіць узровень IQ, перастаць займацца дуракаваляннем, адмовіцца ад сацыяльных сетак і займацца карыснай справай. І не атрымліваецца..
Ружовы — колер
кахання. Чаму ж тады
кроў чырвоная?
Чаму тады сперма бе-
лая? Люблю ружовы…
Калі ён патэлефануе, маленькая стрэлка на цыферблаце ўжо пстрыкне за 12:
- Дарагая, прабач… Тут такія справы…
Уххх!! Не магу ніяк дачакацца...16-га ўжо дакумэнты ў ВНУ падаваць...А потым яшчэ вусны іспыт па літаратуры. Хутчэй бы гэта скончылася, і ведаць ужо, паступіла ці не!
А так хочацца...Хочацца пазнаць, што такое студэнцкае жыццё, ці праўда, што яны заўсёды галодныя і мала спяць, ці праўда што сэсія - гэта жорсць...:)
Я жыву думкамі пра новыя знаёмствы і магчымасці...
І калі ў мяне ўсё ж атрымаецца, я смела змагу працытаваць любімага Барадуліна: "Ганарыся, мама: твой сын - студэнт БДУ!" =)
Хутка ўсё будзе вядома...
Калі хто-небудзь гэта чытае, пажадайце мне, калі ласка, поспехаў... Вам гэта вернецца. Абавязкова!
