Як мяне толькі не называлі хлопцы. Былі і "зайка", і "сонейка" - увогуле розная банальшчына. Былі і арыгінальныя думкі: "праменьчык", "красавічок" і "красачка".
А сёння я пачула: "Мая марачка"... Гэта па-руску "моя мечта"...
І так хораша на душы стала... Так прыемна... Чуць ТАКІЯ словы на РОДНАЙ мове...
Так прыемна быць сэнсам чыйгосьці жыцця.
Так прыемна быць кімсьці.
Не пустым месцам.
Каханай...
Ён ідэальны. Такі, пра якога я марыла перад сном. Рамантычны, ласкавы, называе мяне "сваёй" і бясконца кахае. Я думала, так бывае толькі ў казках. А не. Тут усё па-сапраўднаму. Здавалася б, што яшчэ трэба для шчасця?!.
А я яго не кахаю... Я не ведаю, у чым справа. Проста пуста ўнутры. Можа, я не ўмею кахаць? А можа, не той чалавек? Ну як так? Знайсці таго, каго шукала так доўга, і мець такога роду праблему... Гэтак магу толькі я...
Зараз ён далёка, лічыць дні да нашай сустрэчы. А я не ведаю, што адказваць на яго "кахаю"... Хутка ён будзе цалаваць мае вусны, гаварыць мне прыемныя непатрэбнасці.
А што рабіць? Трываць, шкадуючы яго, ці сыйсці, шкадуючы сябе?
Я не ведаю........
Нядаўна мяне папыталі: “Калі б у жыцця быў колер, якім бы ён быў”. Не задумваючыся, адказала: "Блакітны!"
Можна вытрываць кучу выпрабаванняў, а потым сарвацца праз тое, што гарбата недастаткова гарачая...
Каханне і веру не трэба
Усім выстаўляць напаказ:
Душа толькі чуе і неба.
Р. Барадулін.
«Красный берег. Война не обошла стороной это место. Здесь находился один из концлагерей
для детей. Для детей, у которых брали кровь для солдат вермахта. Кто выживал – отправляли на работу в Германию. Детям, которые прошли фашистский ад, которые погибли. Детям, у которых не было детства. Детям, которые никогда не сядут за школьные парты. Детям, которые никогда не нарисуют свое счастье, посвящается этот памятник». - эта страшная надпись располагается на одном из памятников мемориального комплекса Красный берег, посвященного памяти детям, зверски убитым фашистами во время Великой Отечественной войны.
Як я жыў без цябе?
I не ведаў, што недзе на свеце,
За глухімі лясамі,
За сотнямі ўзгоркаў і меж,
Не на дальнім сузор'і,
А ў нас на планеце
Ты ў зялёным і ціхім
Завулку жывеш.
Сёння, 3 ліпеня, землякі святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь... Шмат можна спрачацца на тэму даты святкавання гэтага дня, бо вядома, што 3 ліпеня незалежным стаў толькі Менск. Беларускія гарады змагаліся за сваё існаванне ажно да 27 чысла гэтага ж месяца. Але што паглыбляцца ў гісторыю? Не думаю, што камусь цікава...
Я не памятаю, калі ўсміхалася апошні раз. Учора? Тыдзень таму? Ніколі? Той, хто бачыць мяне даволі часта, пачне спрачацца: "Ты ўсміхалася? Ды ты заўсёды з ўсмешкай на твары!" І ён будзе мець рацыю. Я заўсёды ўсміхаюся! Знаёмым, настаўнікам, былым... А ці бывае шчырай гэтая ўсмешка? Воооосьь... Вось, у чым пытанне.
Яе я і не памятаю, сапраўдную і шчаслівую. Так і жыву.
